Сёння вызваляюць Вольгу Кавалькову
Сёння у Маладзечне пасля тыдня зняволення на волю выйдзе старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага руху, каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Менску Вольга Кавалькова.
Нагадаем, што яна была затрыманая людзьмі ў цывільным пасля маладзечанскага Маршу недармаедаў 10 сакавіка, а затым асуджаная на сем сутак арышту.
Вызваленне яе чакаецца каля 19:00-19:30.