У Віцебску сёння судзяць Таццяну Севярынец
Каардынатара БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці Тацяну Севярынец сёння, 21 сакавіка, будуць судзіць у Кастрычніцкім райсудзе Віцебску. А 9.20 суддзя Алена Жарыкава пачне разбіраць адміністрацыйную справу, ініцыяваную супрацоўнікамі міліцыі.
Тацяну Севярынец вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкулу 23.34 КаАП. Справа супраць яе была распачатая 26 лютага, калі па сканчэнні віцебскага «Маршу недармаедаў» актывістку затрымалі непадалёк ад яе дому.
У «Маршы недармаедаў» у той дзень узялі ўдзел каля 2,5 тысячы чалавек, якія спачатку сабраліся на плошчы Перамогі, а потым прайшлі калонай праз увесь горад да плошчы Леніна. Апроч Тацяны Севярынец больш ніводнага прысутнага на маршы не абвінавачвалі ў парушэнні правапарадку, не судзілі і не каралі.