Кіраўніка МЗС Нарвегіі просяць адрэагаваць на сітуацыю ў Беларусі
Віцэ-дэпутат нарвежскага парламента ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Мары Льёнес Брэке (Marie Ljones Brekke) звярнулася 22 сакавіка да міністра замежных спраў Нарвегіі ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Тэкст звароту прыведзены на сайце Стортынгу.
У сваім звароце яна адзначае, што 10 сакавіка ў Беларусі былі затрыманыя і арыштаваныя тры лідары апазіцыйнай правацэнтрысцкай кааліцыі, якія ўдзельнічалі ў мірнай дэманстрацыі супраць дэкрэта аб дармаедах. Акрамя таго, былі затрыманыя і многія іншыя ўдзельнікі пратэстаў. Пры гэтым праваабарончая арганізацыя «Вясна» апісала арышты як гвалтоўныя, якія праводзяцца людзьмі ў цывільным, якія выцягвалі людзей з грамадскага транспарту і кідалі ў аўтамабілі без нумароў. Мары Брекке таксама нагадала, што Беларусь рэзка крытыкаваная з боку АБСЕ за масавыя фальсіфікацыі выбараў і аўтарытарную уладу.
«Ці адрэагаваў на гэта міністр, каб прымусіць беларускія ўлады вызваліць гэтых і іншых палітычных зняволеных, а таксама якія меры будзе прадпрымаць міністр замежных спраў для таго, каб Беларусь паважала асноўныя правы чалавека, такія як свабоды слова і аб’яднанняў?» – задае пытанне віцэ-дэпутат.
Krynica.info, фота idag.no