Сёння выходзяць на волю Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька і Юрый Губарэвіч
Сёння, 25 сакавіка, а 19:30 павінны быць вызваленыя пасля 15 сутак арышту лідары правацэнтрысцкай кааліцыі: сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і старшыня Руха за свабоду Юрый Губарэвіч.
Зараз яны адбываюць арышт па адрасе Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.