У Менску затрыманы Дзяніс Садоўскі
У Менску каля Дома прэсы быў затрыманы адзін з заяўнікаў акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка, адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.
Як паведаміла лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова, яго затрымалі чатыры чалавекі ў цывільным, якія выскачылі з сіняга мікрааўтобуса.
Выязджаючы на акцыю, Дзяніс Садоўскі падкрэсліваў, што едзе менавіта дзеля таго, каб не дапусціць правакацый. У выпадку затрымання, падкрэсліваў ён, уся адказнасць за падзеі ў Менску будзе ляжаць на ўладах краіны і персанальна на Аляксандру Лукашэнку.