Дзяніс Садоўскі і Наталля Бордак на Акрэсціна
Адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі і каардынатар БХД у Нясвіжы Наталля Бордак, затрыманыя 25 сакавіка ў Менску, знаходзяцца ў ЦІП на Акрэсціна.
Заўтра над імі, хутчэй за ўсё, адбудуцца суды. Час пачатку невядомы.
Дзяніса Садоўскага, верагодна, будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна, бо ён быў дастаўлены ў Цэнтральны РАУС, Наталля Бордак – у судзе Першамайскага.