Сёння мусяць вызваліць Паўла Севярынца
У панядзелак, 27 сакавіка, у Воршы па адрасе Энгельса, 25 а 14:35 мусяць вызваліць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.
Пра гэта ў Facebook паведаміла жонка палітыка Вольга.
Пасля вызвалення а 17:00 у Воршы ж на Чырвонаармейскай, 13 адбудзецца прэзентацыя кнігаў “Беларуская хрысціянская дэмакратыя 1917-2017” і “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”.