Міжнародны форум «Будучыня Хрысціянскіх дэмакратый» запатрабаваў спыніць рэпрэсіі ў Беларусі
Міжнародны форум «Будучыня Хрысціянскіх дэмакратый: праблемы і перспектывы», які адбыўся 25 сакавіка ў Кіеве, прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі. Пра гэта паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Георгій Дзмітрук, які таксама выступіў на форуме.
У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Украіны Аляксандр Чарненка, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага хрысціянскага палітычнага руху (ЕСРМ) Георгій Рухадзэ, старшыня Усеўкраінскай рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый, старшы біскуп ЦХВЕ Украіны Міхаіл Паночка, каардынатар міжнародных спраў Рэфармацкай партыі Нідэрландаў Кіс Кнулст, сябар праўлення ЕСРМ, дэпутат парламента Нідэрландаў ад Хрысціянскай партыі Штынеке ван дэр Граф і іншыя.
Акрамя таго, з прывітальным словам выступілі кіраўнікі ўкраінскіх партый – Аграрнай партыі, Рэспубліканскай хрысціянскай партыі, Патрыятычнай партыі Украіны, Партыі абаронцаў Айчыны, Народнага руху Украіны.
Прыводзім тэкст заявы па Беларусі:
«Абапіраючыся у сваім рашэнні на нормы права, прынятыя ААН ва «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека» 1948 года, на Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь арт.2, арт.4, ст.25, арт.33, і арт.35., на агульначалавечыя і хрысціянскія прынцыпы этыкі і маралі і на здаровы сэнс, і, беручы пад увагу сітуацыю, звязаную з выкананнем правоў чалавека, якая склалася ў Рэспубліцы Беларусь у перыяд 10-25 сакавіка 2017 года, мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь:
1. Спыніць рэпрэсіі, накіраваныя супраць уціску правоў чалавека на свабоду слова і свабоду ўдзелу ў масавых мерапрыемствах,
2. Прадаставiць дзяржаўную рэгістрацыю партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя»