Дзяніс Садоўскі аштрафаваны на 978 даляраў (відэа затрымання)
Адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, які быў затрыманы міліцыянтамі напярэдадні акцыі да Дня Волі 25 сакавіка, быў аштрафаваны 27 сакавіка судом Цэнтральнага раёну на 80 базавых велічынь (1840 рублёў, ці 978 даляраў).
У прыватнасці, ён быў аштрафаваны на 30 базавых велічынь за нібыта нецэнзурную лаянку па арт. 17.1 КаАП і на 50 базавых за нібыта непадпарадкаванне дзеянням міліцыянтаў па арт. 23.4 КаАП.
Па словах міліцыянтыў, якія сведчылі ў судзе, Дзяніс Садоўскі быў у камуфляжы, лаяўся матам і кідаўся на зямлю. Пры гэтым хадайніцтва аб праглядзе відэа аб затрыманні адказнага сакратара БХД, на якім бачна, што ён нічога такога не рабіў і быў апрануты ў звычайную вопратку, было адхіленае.