Да Паўла Севярынца на Акрэсціна прыязджалі з Маскоўскага РАУС

05 красавіка 2017 16:45  |  Галоўныя навіны

Да Паўла Севярынца на Акрэсціна прыязджалі з Маскоўскага РАУС

 

Да сустаршыні Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які з 31 сакавіка адбывае ў ізалятары
на Акрэсціна 10 дзён арышту за абарону Курапатаў, 5 красавіка прыязджалі
прадстаўнікі Маскоўскага РАУС Менска.

Яны хацелі
правесці допыт, але палітык размаўляць з імі без адваката адмовіўся, паведаміла
яго маці, каардынатар БХД на Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

Прычыны візіту
невядомыя. 6 красавіка ў іх запланаваны чарговы візіт, але ўжо з адвакатам.

Болей навін