Павел Севярынец выйшаў на волю пасля 10 сутак за абарону Курапатаў (фотарэпартаж)
10 красавіка пасля 10 сутак арышту за ўдзел у мітынгу абаронцаў
Курапатаў 3 сакавіка на волю выйшаў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павал Севярынец. Каля Цэнтра ізаляцыі
правапарушальнікаў у 1-м завулку Акрэсціна яго сустракалі сябры, паплечнікі і
журналісты.
Па
словах палітыка, у яго было адчуванне, што ўлады хочуць ізаляваць яго да
травеньскіх святаў. У прыватнасці, падчас знаходжання ў зняволенні ў дачыненні
да яго ўзбудзілі адміністратыўныя справы за акцыю салідарнасці каля КДБ і за
сустрэчу 30 сакавіка людзей з ЦІП на Акрэсціна. Аднак 7 красавіка, калі
сустаршыню БХД аштрафавалі за акцыю ля КДБ на 1150 рублёў, а не асудзілі на
новыя суткі, ён зразумеў, што сітуацыя змянілася.
Нагадаем,
што з 12 па 27 сакавіка Павел Севярынец адбываў арышт у 15 сутак за Марш
недармаедаў у Оршы.
Фота
Надзеі Гацак, Krynica.info