У чацвер – прэс-канферэнцыя аргкамітэту Чарнобыльскага шляху
У чацвер, 13
красавіка, у Менску адбудзецца прэс-канферэнцыя аргкамітэту правядзення
Чарнобыльскага шляху 2017. Удзельнічаюць заяўнікі акцыі і кіраўнікі партый і
арганізацый, якія ўваходзяць у аргкамітэт.
Тэмы: грамадскія
слуханні па чарнобыльскай праблеме, кампанія “Спыніць будаўніцтва Астравецкай
АЭС!”, фармат правядзення шэсця, спадарожныя мерапрыемствы.
Запрашаем
журналістаў: 13 красавіка, 12:00, Менск, Чарнышэўскага, 3.