Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за Бабруйск на 40 базавых

12 красавіка 2017 17:07  |  Галоўныя навіны

Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за Бабруйск на 40 базавых

 

Суд Менскага
раёна аштравафаў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя
Рымашэўскага на 40 базавых велічынь за ўдзел у Маршы недармаедаў 26 лютага ў
Бабруйску. Прысуд быў вынесены на падставе сведчанняў аднаго чалавека –
супрацоўніка Бабруйскага гарвыканкама.

Падчас суду Віталь
Рымашэўскі выступіў з хадайніцтвам прыцягнуць да адказнасці чыноўніка, які, па
сваіх жа словах, прысутнічаў на акцыі ўвесь час. “Не зразумела чаму ў яго
дачыненні не ўзбуджаная адміністратыўная справа”, – адзначыў сустаршыня БХД.

“Вырак суду
збіраюся абскарджваць. Відэа і здымкі, якія мы праглядалі, – больш за палову з
іх не мелі ніякага дачынення ні да акцыі пратэсту, ні да мяне”, – дадаў Віталь
Рымашэўскі.

Болей навін