Пачаты збор подпісаў за заяўлены маршрут Чарнобыльскага шляху

13 красавіка 2017 12:01  |  Галоўныя навіны

Пачаты збор подпісаў за заяўлены маршрут Чарнобыльскага шляху

 

Аргкамітэт
правядзення Чарнобыльскага шляху пачаў збор подпісаў у падтрымку правядзення
акцыі па заяўленым арганізатарамі маршруце.

Збор праходзіць
як ужывую, гэтак і на сайце change.org. У бліжэйшым часе адпаведныя петыцыі павінны з’явіцца
таксама на платформах petitions.by і zvarot.by.

Прыводзім тэкст
звароту:

Мы, ніжэй падпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь,
патрабуем задаволіць заяўку заяўнікаў ад аргкамітэту па правядзенні
Чарнобыльскага шляху-2017, пададзеную згодна Закону Рэспублікі Беларусь «Аб
масавых мерапрыемствах» 3 красавіка 2017 года ў Мінгарвыканкам.

Патрабуем даць дазвол
на правядзенне 26 красавіка 2017 году масавага мерапрыемства ў г.Мінску па
маршруце:

o з 18-00 да 18-30
– збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра
оперы і балета (пл. Парыжскай камуны 1, г.Мінск),

o з 18-30 да 19-30 –
мітынг на пляцоўцы каля Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета,

o з 19-30 да 20-30 – рух
удзельнікаў дэманстрацыі з захаваннем правілаў дарожнага руху па
тратуарахпа вул. Максіма Багдановіча ад перакрыжавання вуліцы Максіма
Багдановіча з вуліцай Элаізы Пашкевіч да плошчы Бангалор, ад плошчы Бангалор па
вуліцы Арлоўскай да скрыжавання з вуліцай Лілі Карастаянавай,

o з 20-30- да 21-00 –
мітынг і ускладанне кветак ля памятнага знаку “Ахвярам
Чарнобылю”на пляцоўцы на перакрыжаванні вуліцы Арлоўскай з вуліцай
Лілі Карастаянавай.

Болей навін