Віталь Рымашэўскі ў “Размове Мацкевіча” (відэа)
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі –
пра падзел улады з Паўлам Севярынцам і тое, чаму апазіцыянеры не могуць
пазбегнуць арыштаў.
Арганізацыйны камітэт БХД
распачаў працу ў 2004-м. З таго часу нягледзячы на ўсе намаганні, партыі гэтак
і не ўдалося зарэгістравацца. Паводле Віталя Рымашэўскага, цягам гэтых гадоў
БХД прыцягнула ў палітыку мноства людзей, «якія не сталі б сябрамі іншых
палітычных партыяў».
«За гэты
час Беларуская хрысціянская дэмакратыя стала сапраўды абгрунтаванай платформай
– са сваёй ідэалогіяй, са сваім поглядам на тое, што адбываецца ў Беларусі,
часта адрозным ад поглядаў іншых палітычных структураў», – кажа Рымашэўскі.
Уладзімір
Мацкевіч дапытаў аднаго з лідараў беларускай апазіцыі пра збор (інязбор)
подпісаў за кандыдатаў на пасаду прэзідэнта падчас кампаніі 2010-га ды
канкурэнцыю з Паўлам Севярынцам.