Паўла Севярынца аштрафавалі за сустрэчу людзей з Акрэсціна
Сустаршыню
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца суд Маскаўскага раёна Менска
аштрафаваў за сустрэчу 30 сакавіка вязняў з ЦІП ў завулку Акрэсціна.
Памер штрафу
складае 50 базавых велічынь.
“Беззаконне
– і смех, і грэх. Але – на волі. То дзякуй усім, хто маліўся”, – адзначыў сустаршыня БХД.