Віталя Рымашэўскага зноў выклікаюць у суд за акцыі пратэсту
Сустаршыню
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага зноў выклікаюць у суд за
ўдзел у акцыях пратэсту.
У дачыненні да
яго ўзбуджаная чарговая адміністратыўная справа па ч.3 арт. 23.34 КаАП
(Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
Судовае
пасяджэнне пачнецца 29 красавіка а 16:30 у судзе Савецкага раёна Менска (Лагойскі
тракт, д. 3, кабінет 15).