Слонімскім апазіцыянерам прапанавалі «не рыпацца» (відэа)
Кааліцыя дэмакратычных сілаў Слоніму планавала 30-га красавіка
зладзіць у гарадскім парку чарговы народны сход. І, здавалася б, пасля таго, як
чыноўнікі некалькі дзён таму наважыліся сесці за стол перамоваў, цяпер ня будзе
перашкодаў і ў правядзенні мірных сходаў. Аднак у суботу праз пошту мясцовыя
актывісты атрымалі адмову на правядзенне масавай імпрэзы.
«Пасля
першага сходу, калі мэр выйшаў да людзей, пасля нас, прадстаўнікоўдэмсілаўзапрасілі на круглы стол у
райвыканкам. Было адчуванне, што пайшла лібералізацыя, што ўлада пачала
паварочвацца да народа. На жаль, гэты адказ сведчыць пра адваротнае», – мяркуе
слонімскі апазіцыянер, сябра БХД Алесь Масюк.
«Крок наперад, крок назад і на
месцы паварот». Менавіта гэтак выглядае дыялог з уладамі, прычым як на
мясцовым, гэтак і найвышэйшым узроўні. Яшчэ напачатку года галоўны рэдактар
газеты «Народная воля» Іосіф Сярэдзіч пасля сустрэчы з кіраўніком краіны тлумачыўся,
што пайшоў на перамовы выключна каб пераканаць Лукашэнку ў неабходнасці
дыялогу.
Але
ці самыяслонімцыбачаць
сэнс збірацца на такія народныя сходы?
«Канешне трэба збірацца, каб
быў парадак у горадзе, дысцыпліна. Заробак. Таму людзі і абураюцца».
«Людзі, канешне, мусяць
збірацца, штосьці трэба ж рабіць. Але ці вырашыцца пытанне, ніхто не ведае,
Занадта павольна ў Беларусі ўсё гэта робіцца».
«Канешне, такія сходы павінны
адбывацца, калі б была магчымасць я б прыняў удзел».
Таму зноў спрацоўвае спрадвечная
формула: вярхі ня могуць – нізы ня хочуць. А пытанне дыялогу зноў завісла ў
паветры.
Пакуль
заяўнікі ня вызначыліся, ці будуць праводзіць Народны сход без дазволу
чыноўнікаў, бо гэта азначала б чарговыя затрыманні і содні. Гэтак, актывіст
ВіктарМарчыкужо
правёў 5 содняў за кратамі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыінедармаедаў,
на якую. Не зважаючы на запалохванні з боку ўладаў, выйшлі 300слонімцаў.
А калі мірны сход быў бы дазволены ўладамі, то колькасць пратэстоўцаў магла б
вырасці ў разы, перакананыя актывісты.
«Пры
асабістай сустрэчы з людзьмі прасцей камунікаваць: яны выказваюць свае
праблемы, гэтыя праблемы мы маглі сфармуляваць і потым вынесці на наступны
круглы стол. Гэта першае, а другое – мы хацелі, каб людзі вылучылі сваіх
прадстаўнікоў на чарговы круглы стол з уладамі», – кажа Марчык.
Пакуль улады Слоніму засталіся
глухія і да рэзалюцыі, якая паўстала на папярэднім Народным сходзе, бо яе,
паводле чыноўнікаў, прынялі на несанкцыянаванай імпрэзе.