У Слоніме затрымалі актывіста БХД Алеся Масюка

01 мая 2017 11:49  |  Галоўныя навіны

У Слоніме затрымалі актывіста БХД Алеся Масюка

 

У Слоніме анансаваная ў інтэрнэце акцыя апазыцыі,
прымеркаваная да 1 траўня, не адбылася. Сябра прафсаюза РЭПМіхала Сошкуі
актывістаБХД Алеся Масюкаміліцыянты завезьлі ў Слонімскі РАУС.

Міхал Сошка паведаміў Свабодзе, што яго забралі каля дома,
калі ён выйшаў, каб ісьці на плошчу сьвяткаваць Першамай:

«Я падаваў у газэту аб’яву і запрашаў усіх жадаючых
прыходзіць на плошчу, каб адзначыць Першамай — сьвята працоўных людзей. І вось,
відавочна, са мною пра гэта нехта захацеў пагаварыць. Мяне прывезьлі ў РАУС,
але я сяджу, а ніхто да мяне не выходзіць. Відаць, давядзецца сваё сьвята тут
усё і прасядзець», — паведаміў спадар Сошка Свабодзе.

Актывіста Алеся Масюка ўжо з плошчы міліцыянты забралі
таксама «на размову».

Радыё Свабода

Болей навін