Віталя Рымашэўскага і Вольгу Кавалькову шэсць разоў спыняла ДАІ па дарозе ў Гомель (абноўлена)
Сустаршыню
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага і лідара
Хрысціянска-дэмакратычнага руха Вольгу Кавалькову 1 траўня шэсць разоў спынялі супрацоўнікі ДАІ па дарозе на дазволены мітынг пратэсту ў Гомелі.
“Калі кожныя 15
кіламетраў перад Гомелем вас спыняюць, то зразумела, з чым гэта звязана”, –
адзначыла Вольга Кавалькова.
“Супрацоўнік ДПС
без якіхсьці дакументальных пацверджанняў абвінавачвае парушэнне правілаў
дарожнага руху. Прыпісалі парушэнне якое цягне штраф у памеры да 1 базавай
велічыні. Ці хто-небудзь бачыў, каб на трасе, дзе дазволеная хуткасць 120
кіламетраў, спынялі машыны, якія едуць па левай паласе? Я такое ў першы раз
бачу. Па сутнасці ўлада творыць тое, што захоча. Нават на перад дазволенай
акцыяй яны прэвентыўна затрымліваюць людзей, каб людзі не сабраліся. Хутка
ўлада будзе баяцца свайго ўласнага ценю”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.
Апошні раз кіраўнікоў БХД і ХДР спынялі за 500 метраў да Гомеля. Тым не менш яны здолелі прыехаць на мітынг.