Гродзенскія актывісты БХД правялі акцыю салідарнасці з затрыманым Васілём Паляковым (фота)
Гродзенскія
актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Сяргей і Вольга Верамеенкі правялі
акцыю салідарнасці ў горадзе над Нёманам з асуджаным на 15 сутак арышту
намеснікам старшыні А’б’яднанай грамадзянскай партыі Васілём Паляковым, якога
затрымалі за тое, што ён на дазволеным у Гомелі мітынгу 1 траўня трымаў
нацыянальны сцяг.
У знак
салідарнасці актывісты БХД выйшлі з бел-чырвона-белым сцягам у розныя мясціны
Гародні.