12 траўня Менгарвыканкам будуць судзіць за зрыў Дня Волі
12 траўня ў судзе
Маскоўскага раёна Менску адбудзецца разгляд скаргі адказнага сакратара
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскага на неправамоцныя дзеянні
да Менгарвыканкаму падчас разгляду заяўкі на правядзенне 25 сакавіка акцыі да
Дня Волі ў Менску.
Нагадаем, што
тады гарадскія ўлады далі адказ толькі ўвечары 24 сакавіка, пры гэтым
кардынальна змяніўшы і час, і месца акцыі.
“Менгарвыканкам
груба парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, не даўшы своечасова –
прынамсі за 5 дзён да Дня Волі – адказ. І гэта не магчыма ніяк патлумачыць
інакш, як парушэнне. Паглядзім, як Менгарвыканкам у судзе паспрабуе з гэтага
выйсці. Хоць мы і разумеем, што незалежных судоў няма, тым не менш, мы не
павінны мірыцца з нахабным парушэннем закону тымі, хто павінен яго кантраляваць
і выконваць”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.