Заява БХД: Спыненне рэпрэсій – перадумова паглыблення міжнародных перамоваў з рэжымам Лукашэнкі

11 мая 2017 09:25  |  Галоўныя навіны

Заява БХД: Спыненне рэпрэсій - перадумова паглыблення міжнародных перамоваў з рэжымам Лукашэнкі

 

Беларуская
хрысціянская дэмакратыя патрабуе неадкладнага спынення рэпрэсій і вызвалення
ўсіх палітвязняў, у тым ліку і тых, хто знаходзіцца пад арыштам па
адміністратыўных прысудах. Арышты людзей за ўдзел у мірных акцыях пратэсту з’яўляюцца
найгрубейшым парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.

 

У Беларусі сёння людзі
не арыштоўваюцца, фактычна адбываюцца выкраданні на вуліцах людзьмі ў
цывільным. У затрыманых адбіраюць усялякія магчымасці кантакту з вонкавым
светам. Адсутнасць магчымасці звязацца з адвакатам, правядзенне судоў у
зачыненым фармаце незаконныя.

Беларуская
хрысціянская дэмакратыя настойвае, што безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў,
спыненне палітычных рэпрэсій з’яўляецца перадумовай для паглыблення ўсякіх міжнародных
перамоваў з рэжымам Лукашэнкі.

“Сёння палітычных
актывістаў часта асуджаюць на кароткія тэрміны ў 10-15 сутак, але ў вязніцах
для палітвязняў наўмысна ствараюцца ўмовы, якія з’яўляюцца катаваннямі. Штучная
перанаселенасць камер, дзе ўтрымліваюцца палітвязні, антысанітарныя ўмовы,
стварэнне наўпроставых пагроз для здароўя, размяшчэнне разам з асацыяльнымі
грамадзянамі, схільнымі да агрэсіўных паводзінаў, можа наўпрост пагражаць жыццю
палітзняволеных. У падобных умовах ужо ў чарговы раз адбывае пакаранне Павел
Севярынец і іншыя палітзняволеныя. БХД разам з Еўрапейскай народнай партыяй
будзе патрабаваць неадкладнага спынення рэпрэсій. Без гэтага немагчымы працяг добразычлівых
стасункаў з дэмакратычнымі краінамі свету, на які спадзяюцца беларускія ўлады”,
– адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін