У аўторак вызваляюць Паўла Севярынца

15 мая 2017 11:27  |  Галоўныя навіны

У аўторак вызваляюць Паўла Севярынца

 

У аўторак, 16
траўня, з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна прыкладна а
14:30 мусяць вызваліць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла
Севярынца, які быў асуджаны
на 15 сутак арышту
за ўдзел у акцыі пратэсту 1 траўня ў Менску.

Увогуле за
няпоўныя тры месяцы вясны Павел Севярынец правёў за кратамі ў суме 40 дзён: з
12 па 27 сакавіка, з 31 сакавіка па 10 красавіка і з 1 па 16 траўня.

Таксама за вясну
яго двойчы аштрафоўвалі ў суме на 2300 рублёў (каля 1200 даляраў).

Болей навін