На волю выйшлі Павал Севярынец і Максім Вінярскі (відэа)

16 мая 2017 15:18  |  Галоўныя навіны

На волю выйшлі Павал Севярынец і Максім Вінярскі (відэа)

 

Сёння скончыліся 15 сутак арышту Паўла Севярынца і Максіма
Вінярскага.

Палітыкаў на Акрэсціна сустракалі сваякі, сябры і
паплечнікі: Вольга Севярынец, старшыня Руху “За Свабоду” Юры
Губарэвіч, сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня БНФ Аляксей
Янукевіч, а таксама Дзяніс Садоўскі, мастачка Наталя Бордак, Вольга
Кавалькова, Наталля Саматыя, Леанід Кулакоў, Юрась Лукашэвіч, Наста Дашкевіч,
Аляксей Шэін, Барыс Гарэцкі і інш.

Гэтую сустрэчу на сур’ёзным узроўні пільнавала і міліцыя:
побач было заўважана некалькі службовых машын, прыехала гарадское начальства,
здымкі вялі аператары ў цывільным.

Павел і Максім распавялі, што на Акрэсціна ім адмыслова
імкнуліся стварыць невыносныя ўмовы: людзей у камеры было больш, чым месцаў,
часта падсажвалі бадзяг — брудных, з вошамі. Забіралі асадкі, не давалі паперу.
Падчас арышту Максім Вінярскі абвясціў галадоўку — сёння быў яе апошні
дзень. Вячаслаў Сіўчык,

Нагадаем, Паўла Севярынца і Максіма Вінярскага міліцыянты
затрымалі пасля заканчэння мірнай першамайскай акцыі, калі яны ўжо амаль
дабраліся дадому. Затрыманне адбывалася з парушэннямі Працэсуальна-выканаўчага
кодэкса аб Адміністратыўных правапарушэннях. На наступны дзень у судзе
Цэнтральнага раёна актывістаў прызналі вінаватымі паводле артыкула 23.34 КоАП
(парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў) і пакаралі 15 суткамі
адміністратыўнага арышту.

Новы
Час

 

Болей навін