Пачаўся збор сродкаў на выданне раману Севярынца “Беларусалім”
На
краўдфандынгавай платформе Talaka.by пачаўся збор сродкаў на выданне першай кнігі
раману Паўла Севярынца “Беларусалім”. Меркаваны наклад кнігі –
1000 асобнікаў. Прэзентацыя плануецца ў кастрычніку 2017 года.
Першая кнігараману аб’ёмам 450 старонак называецца “Беларусалім.
Золак”. Месцы дзеяння – Менск, Кіеў, Полацк.
Павел Севярынец пісаў “Беларусалім” 12 гадоў, у тым ліку ў
следчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым
Сітне ды Купліне.
Тыя, хто падтрымаюць выданне, могуць разлічваць не толькі на
кнігу. Сярод прызоў для спонсараў – экскурсія па менскіх мясцінах раману,
асабістая сустрэча з Паўлам Севярынцам за кубачкам кавы і нават правы на
экранізацыю “Беларусаліма”.
Азнаёміцца з праектам і падтрымаць выданне раману можна тут: https://www.talaka.by/projects/2040/overview.