Падтрымайце з’яўленне скверу Вайніловіча ў Менску!

14 чэрвеня 2017 08:49  |  Галоўныя навіны

Падтрымайце з’яўленне скверу Вайніловіча ў Менску!

 

Паводле нашай
інфармацыі, на наступным тыдні камісія Менгарвыканкаму будзе прымаць рашэнне
адносна перайменавання сквера каля Чырвонага касцёла ў гонар яго заснавальніка,
палітыка і грамадскага дзеяча Эдварда Вайніловіча.

“Паводле
абазнаных людзей, сітуацыя 50/50.”Папрацавалі” камуністы ўсіх масцей.Тэрмінова патрэбныя заявы грамадзянаў за перайменаванне”, – адзначыў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Падаем прыкладны тэкст звароту:

У Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
220030, пр. Незалежнасці, 8
Грамадзяніна (грамадзянкі)
Які (якая) пражывае па адрасе

ЗАЯВА

Прашу Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт надаць скверу ў
межах комплексу будынкаў касцёла святых Сымона і Алены, дамоў №17 і 19 па вул.
Савецкай і №4 па вул. Свярдлова імя выбітнага беларускага дзеяча, фундатара
касцёла святых Сымона і Алены Эдварда Вайніловіча.

Эдвард Вайніловіч – чалавек, які ў цяжкія часы напрыканцы
ХІХ – напачатку ХХ стагоддзя зрабіў вельмі шмат для дабрабыту і духоўнага
развіцця жыхароў Мінска і агулам усіх беларусаў. Гістарычная справядлівасць
патрабуе, каб імя Эдварда Вайніловіча было ўшанавана ў Мінску.

Дата

Подпіс

Болей навін