Віталь Рымашэўскі: У Беларусі яшчэ засталіся бізнесмены, якіх не саджалі?

15 чэрвеня 2017 12:32  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі: У Беларусі яшчэ засталіся бізнесмены, якіх не саджалі?

 

«У Беларусі яшчэ
засталіся бізнесмены, якіх не саджалі, не арыштоўвалі, не адціскалі?» – задаўся
рытарычным пытаннем сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі,
каментуючы затрыманне ў Мінску кіраўнік дыспетчарскай службы таксі «Алмаз»
(7788) і яго намеснікаў, якія былі змешчаныя пад варту ў СІЗА-1.

«КДБ/МУС проста
просяцца ў суаўтары трагікамічны серыяла «запрашаем інвестараў у Беларусь», –
адзначыў палітык на сваёй старонцы ў Facebook.

“Гэта не проста
рэкет, гэта знішчэнне нацыянальнага бізнэсу. Арышты паспяховых бізнэзменаў у
такіх маштабах, якія творацца ў Беларусі, не проста падрываюць, а нішчаць усе
здаровыя парасткі беларускай эканомікі. Так, могуць быць парушэнні, але ў
цывілізаваных краінах яны выпраўляюцца прававым парадкам. Але кідаць людзей за
фінансавыя парушэнні ў СІЗА – гэта проста дзікунства. У нас банкрутуюць
дзяржаўныя заводы, але за гэта ніхто не нясе адказнасць. Але фірмы, якія
прыносяць прыбытак, бізнэсменаў, якія ствараюць новыя галіны, проста знішчаюць.
Гарантаваць свабоду бізнэсу могуць толькі незалежны парламент і свабодная
судовая сістэма, бо сёння бізнэс у Беларусі няма каму бараніць. Шлях да гэтага –
свабодныя выбары, і беларускае грамадства павінны аб’яднацца і змяніць
палітычную сістэму, пакуль краіну не знішчылі”, – заявіў Віталь Рымашэўскі ў
каментары прэсавай службе.

Болей навін