Праграма БХД. Замежная палітыка

23 чэрвеня 2017 08:41  |  Галоўныя навіны

 

Праграма БХД. Замежная палітыка

 

6.1.1. Галоўнай мэтай знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь мусіць быць забеспячэнне ўласных палітычных, эканамічных, культурных і духоўных нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне, у міжнародных арганізацыях і ў адносінах з іншымі дзяржавамі.

6.1.2. Межы Беларусі з’яўляюцца недатыкальнымі. Беларусь не мае тэрытарыяльных прэтэнзіяў ні да адной краіны, мы лічым неабходным развіваць толькі добрасуседскія і партнёрскія адносіны з усімі краінамі.

6.1.3. Беларусь прытрымліваецца прынцыпаў неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў і вырашэння канфліктаў мірным шляхам.

6.1.4. БХД выступае за пазаблокавы статус Беларусі. Гэта азначае, что Беларусь павінна выйсці з Арганізацыі дагавору аб калектыўнай бяспецы. Далучэнне Беларусі да Арганізацыі паўночна-атлантычнай дамовы (NATO) можа быць здзейснена толькі ў выніку усенароднага рэферэндуму.

6.1.5. БХД бачыць Беларусь як актыўнага ўдзельніка міжнароднай і рэгіянальнай інтэграцыі, якая накіравана на ўмацаванне міру, міждзяржаўнага партнёрства і эканамічнага супрацоўніцтва.

6.1.6. БХД выступае за свабоднае перамяшчэнне людзей і будзе дамагацца спрашчэння ці адмены візавых бар’ераў для беларусаў з развітымі краінамі свету.

З Праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін