Актывістаў БХД запрасілі на сход па пытанні будаўніцтва дзіцячай паліклінікі ў Шабанах

05 ліпеня 2017 11:09  |  Галоўныя навіны

Актывістаў БХД запрасілі на сход па пытанні будаўніцтва дзіцячай паліклінікі ў Шабанах

 

Менскіх актывістаў
кампаніі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі “За якасную і даступную медыцыну”
увечары 4 ліпеня запрасілі 5 ліпеня а 18:00 на сход жыхароў мікрараёна Шабаны
па пытанні неабходнасці дзіцячай паліклінікі, у падтрымку будаўніцтва якой
збіралі подпісы сябры БХД.

Сход адбудзецца 5
ліпеня а 18:00 у актавай залі 36-й паліклінікі, змешчанай па адрасе вуліца
Бачыла, 9.

Зараз актывісты
тэрмінова распаўсюджваюць запрашэнні сярод жыхароў мікрараёна на сход.

Болей навін