6 жніўня а 13.30 – імпрэза “Творцы БХД”

02 жніўня 2017 09:21  |  Галоўныя навіны

6 жніўня а 13.30 - імпрэза "Творцы БХД"

 

6 жніўня, у дзень 500-годдзя Бібліі Скарыны Культурніцкая камісія Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі арганізоўвае ў Менску ІМПРЭЗУ “ТВОРЦЫ БХД”.

 

Вершы Казіміра Сваяка, Андрэя Зязюлі і Вінцука Адважнага, спевы Алеся Чаркашына і Андрэя Мельнікава, выступы Аляксея Шэіна, Змітра Дашкевіча, Анатоля Астапенкі, Галіны Каржанеўскай… Буклеты і кнігі да 100-годдзя БХД.
 

Пачатак а 13.30. Адрас – Шчорса, 1 (гатэль “Камфорт”).

Запрашаем: уваход вольны!

Болей навін