Мін’юст другі раз адмовіў у рэгістрацыі Сацыяльна-хрысьціянскага руху
Рух мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны
суд саскаргай на Міністэрства юстыцыі Беларусі нанерэгістрацыю
іх арганізацыі як дабрачыннага асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня.
Кіраўніца Сацыяльна-хрысьціянскага
рухуВольга Кавальковасказала, што Мін’юст знайшоў ва ўстаноўчых
дакумэнтах два парушэньні. Першае — што было няправільна названае імя па бацьку
адной з удзельніц устаноўчага сходуІрыны Ермаковай. Другая падстава для
нерэгістрацыі — тое, што ў сьпісе кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня 7
кіраўнікоў пазначаныя як сябры рады. Мін’юст лічыць, што Вольга Кавалькова
павінна была быць пазначаная не як сябра рады, а як кіраўнік. Аднак Кавалькова
кажа, што ўсе 7 чалавек рады маюць аднолькавыя правы, і яна старшыня
аб’яднаньня, але не ягонай рады.
Як лічаць Вольга Кавалькова і яе
намесьнік Максім Гацак, Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў
рэгістрацыі бяз дай прычыны, і яны будуць аспрэчваць рашэньне Мін’юсту ў
Вярхоўным Судзе.
Дарэчы, гэта ўжо другая спроба
зарэгістравацца — як і першая, яна скончылася няўдала.
«Аднак гэта нас ня спыніць у нашай
дзейнасьці», — сказаў Максім Гацак.
Ён дадаў, што актывісты
сацыяльна-хрысьціянскага руху паведамяць пра гэты выпадак замежным партнэрам,
каб ведалі, што так званая «лібэралізацыя ў Беларусі» насамрэч не праводзіцца.
Вольга Кавалькова лічыць непатрэбным
рэгістравацца за мяжой:
«Ёсьць дзьве прычыны, чаму мы гэтага ня
робім. Першая — рэгістрацыя за мяжой не дае магчымасьці выконваць такі аб’ём
працы і не дае такіх магчымасьцяў, як рэгістрацыя ў Беларусі. Па-другое, мне як
юрысту хочацца ўсё ж даказаць, што мы не парушалі ніякіх законаў, правілаў і
маем законнае права на рэгістрацыю ўнутры Беларусі».
Вольга Кавалькова і Максім Гацак заявілі,
што, нягледзячы на адмову ў рэгістрацыі, беларускі сацыяльна-хрысьціянскі рух
працягвае дзейнасьць прынамсі ў трох кірунках: агітацыя за беларускамоўнае
навучаньне дзетак у дзіцячых садках, паляпшэньне ўмоваў утрыманьня ў турмах і
ізалятарах, дыскусія вакол пэнсійнай рэформы.
Актывісты сацыяльна-хрысьціянскага руху
зьбіраюць подпісы грамадзян Беларусі, сустракаюцца з дэпутатамі і праводзяць
агітацыйныя кампаніі.