Славацкі палітык патрабуе вызваліць Паўла Севярынца
Былы міжнародны сакратар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Славаччыны Павал Касей (Pavol Kossey) накіраваў персанальныя звароты ў МЗС і МУС Беларусі, ГУСС Менгарвыканкаму ў сувязі з затрыманнем сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.
“Як былы міжнародны сакратар Хрысціянска-дэмакратычнага руху я меў ласку асабістай сустрэчы з Паўла Севярынца. Я ведаю яго як вельмі цудоўную асобу з глыбокімі чалавечымі якасці. Сённяшняе затрыманне, відавочна, з’яўляецца спробай запужаць яго і не даць яму магчымасці ўдзельнічаць у палітычным жыцці Беларусі. Я таксама маю інфармацыю пра жудасныя гуманітарныя і медычныя ўмовы ў зняволенні”, – адзначыў славацкі палітык.
“Яго правы чалавека, відавочна, парушаныя! Прашу, вызваліце Паўла Севярынца!” – адзначыў у сваіх зваротах Павал Касей.