Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі патрабуе вызвалення Паўла Севярынца
Сустаршыня Еўрапейскай народнай партыі Жазэф Доль у сваім Twitter-акаўнце запатрабаваў ад уладаў Беларусі тэрмінова вызваліць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.
Таксама лідар ЕНП патрабуе спыніць цкаванне мірнай апазіцыі ды паважаць чалавечыя правы яе прадстаўнікоў.
We demand Belarus to immediately release of #Seviarynets & #Statkevich, to stop harassing peaceful opposition & respect their human rights.
— Joseph Daul (@JosephDaul) 13 октября 2017 г.