Рымашэўскі: Кіраўнікі краін ЕЗ з Лукашэнкам сустракацца не збіраюцца

18 кастрычніка 2017 09:00  |  Галоўныя навіны

Рымашэўскі: Кіраўнікі краін ЕЗ з Лукашэнкам сустракацца не збіраюцца

 

Запрашэнне ў Брусель на саміт «Усходняга партнёрства» Лукашэнка атрымаў, але, па ўсім, з абмежаваннямі.

Адмену візіту ў Менск еўракамісара Ёханэса Хана, які меўся прыехаць 17 кастрычніка, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі звязвае менавіта з нявызначаным фарматам удзелу кіраўніка Беларусі ў гэтым мерапрыемстве.

«Беларускія ўлады маглі запрасіць занадта высокі ўзровень сустрэчаў і перамоваў, які на сёння Еўразвяз персанальна для Лукашэнкі даць не можа. Другая прычына: Еўразвязу няма чаго прапанаваць Беларусі ў практычным плане – ні датычна фінансавай дапамогі, ні што да пацяплення палітычных стасункаў», – кажа палітык.

На перакананне Рымашэўскага, ніякіх крокаў да лібералізацыі ўладамі Беларусі не зроблена. Таму «ні Ангела Мэркель, ні іншыя значныя палітыкі стаяць у Бруселі побач з Лукашэнкам і рабіць нейкія дэкларацыі не збіраюцца».

У тым ліку таму МЗС Беларусі пакуль не ўдаецца арганізаваць Лукашэнку, які перастаў быць неўязным на Захад, візіт у якую-небудзь краіну ЕЗ.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як сілавы блок і Крэмль замінаюць наладжванню беларуска-еўрапейскіх стасункаў – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.

Белсат

Болей навін