Віталь Рымашэўскі знаходзіцца з візітам ва Украіне

10 лістапада 2017 05:32  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі знаходзіцца з візітам ва Украіне

 

Сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі знаходзіцца з візітам ва Украіну. Адбыліся шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі ўкраінскіх палітычных партый: Блокам Пятра Парашэнкі «Салідарнасць», «Народнага руху Украіны», Партыі Аб’яднанне «Самапомач». Таксама адбылася асобная сустрэча са старшынёй партыі «Самапомач», мэрам Львова Андрэем Садовым. На сустрэчах абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва паміж украінскімі і беларускім палітычным партыямі, пытанні двухбаковага міжпартыйнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў рамках Усходняга партнёрства.

Плануецца, што ў наступным годзе пройдуць беларуска-ўкраінскія міжпартыйныя кансультацыі і сустрэчы з удзелам украінскіх палітыкаў. Таксама абмеркаваны планы сумесных мерапрыемстваў.

Як адзначыў Віталь Рымашэўскі: «Адзін са стратэгічных прыярытэтаў міжнароднай працы беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў – наладжванне цесных сувязяў з украінскімі палітыкамі і палітычнымі партыямі. Важна, каб сёння нашы краіны і нашы палітычныя сілы мелі больш інтэнсіўнае зносіны. Мы стаім перад агульнымі выклікамі агульнымі і праблемамі. У сённяшніх палітычных умовах наладжванне супрацоўніцтва ў рамках Балта-Чарнаморскага рэгіёну ва Усходняй Еўропе важна як для эканамічнага развіцця нашых краін, так і для ўмацавання агульнай бяспекі. На жаль, у Беларусі мала ведаюць пра падзеі ва Украіне, у Малдове, у Грузіі. Тое ж можна сказаць і аб інфармаванасці аб нашай краіне. Мы суседзі і павінны ведаць адзін пра аднаго больш. У нашым рэгіёне мы стаім перад агульнымі выклікамі, перш за ўсё звязанымі з расійскай ваеннай пагрозай. Таксама кааперацыя паміж палітычнымі сіламі Усходняй Еўропы дапаможа больш эфектыўна прасоўваць інтарэсы нашага рэгіёну ў адносінах з Еўрасаюзам. Падчас апошніх сустрэч мы дамовіліся аб шэрагу сумесных напрамкаў, у рамках якіх будзем працаваць у бліжэйшы час. Важна, каб гэтае супрацоўніцтва было заснавана на агульных каштоўнасцях. Тады яно будзе ўстойлівым і доўгатэрміновым. Адна з нашых стратэгічных мэтаў – стварэнне сеткі правацэнтрысцкіх партнёрскіх арганізацый Усходняй Еўропы».

 

Таксама Віталь Рымашэўскі прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Камуністычныя таталітарныя рэжымы Еўропы: генезіс, спецыфіка, памяць», якая пройдзе 11-12 кастрычніка ў Львове.

Віталь Рымашэўскі знаходзіцца з візітам ва Украіне
Віталь Рымашэўскі знаходзіцца з візітам ва Украіне

Болей навін