Георгі Дзмітрук узяў удзел у канферэнцыі нідэрландскіх хадэкаў
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Георгі Дзмітрук 27-28 кастрычніка ў Ратэрдаме (Нідэрланды) узяў удзел у канферэнцыі, арганізаванай нідэрландскай Рэфармацкай палітычнай партыі (SGP) на тэму “Царква і дзяржава: еднасць ці сепаратызм”.
Сярод уздыманых тэмаў на канферэнцыі абмяркоўваліся супраца хрысціянскіх палітычных партый і небяспека папулізму.
Апроч прадстаўнікоў Беларусі і Нідэрландаў, у канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі Украіны (Хрысціянска-дэмакратычны саюз), Грузіі, Малдовы, Іраку, Румыніі, Чарнагорыі і Іспаніі.