Віталь Рымашэўскі: вінаватыя ў Справе патрыётаў павінны панесці адказнасць
“Справа патрыётаў спыненая! Але за што адсядзелі хлопцы у CІЗО?!” – гэтак пракаментаваў афіцыйнае закрыццё справы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
“Правакатары, што пачалі справу, што рабілі дэзінфармацыю пра «джыпы са зброяй», што нібыта прарываліся праз украінскую мяжу, мусяць панесці адказнасць! Бо пацярпелі людзі, была нанесеная шкода міжнароднаму іміджу Беларусі! Будзем рыхтаваць заяву у пракуратуру. Бо калі змаўчаць – наступныя “справы” будуць неўзабаве”, – дадаў ён.