У Гомельскай вобласці прамоўцаў БХД пад пагрозай звальнення вымусілі зняць свае кандыдатуры

18 снежня 2017 16:19  |  Галоўныя навіны

У Гомельскай вобласці прамоўцаў БХД пад пагрозай звальнення вымусілі зняць свае кандыдатуры

 

Два кандыдаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якія планавалі балатавацца адзін у раённы Лельчыцкі раённы савет дэпутатаў, другі ў Гомельскі абласны савет дэпутатаў, былі вымушаныя адмовіцца ад свайго ўдзелу ў мясцовай кампаніі.

Пасля рэгістрацыі іх ініцыятыўных груп на прамоўцаў быў аказаны ціск па месцы працы, і пад пагрозамі быць звольненымі яны былі вымушаныя забраць свае заявы аб намеры вылучацца ў дэпутаты раённага і абласнога Саветаў.

 

Як адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, “гэта першы зафіксаваны намі выпадак падчас выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў 2018 года. На жаль, людзі запалоханыя і не жадаюць агучваць свае прозвішчы і адстойваць свае правы. Аднак гэта адназначнае сведчанне таго, што, на жаль, ніякіх зменаў у практыцы правядзення выбараў у Беларусі няма”.

Болей навін