23 снежня ў Менску пройдзе з’езд БХД
У суботу 23 снежня у Менску ў кангрэс-холе “Вікторыя” (праспект Пераможцаў, 59) пройдзе з’езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, прымеркаваны да 100-годдзя партыі.
З’езд падсумуе вынікі юбілейнага для БХД года, прыме дакументы для рэгістрацыі партыі ў Міністэрстве юстыцыі, правядзе выбары новага кіраўніцтва, абмяркуе планы на будучыню, а таксама зацвердзіць шэраг рэзалюцыяў.
Рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей з’езда пройдзе з 10.00 да 11.00. Пачатак з’езду – аб 11-й.
Запрашаем журналістаў, сябраў і прыхільнікаў БХД.