Траціне прамоўцаў БХД адмовілі ў рэгістрацыі

20 студзеня 2018 10:49  |  Галоўныя навіны

Траціне прамоўцаў БХД адмовілі ў рэгістрацыі

 

15-і з 45-і прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі адмовілі па ўсёй Беларусі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Сярод тых, хто не быў зарэгістраваны, – каардынатар БХД па Гарадзенскай вобласці Мікола Баўсюк, паэтка і былая каардынатарка БХД у Менску Галіна Каржанеўская ды іншыя.

“Найбольш простым крокам, каб не дапусціць моцных кандыдатаў у агітацыйнай кампаніі, – гэта не зарэгістраваць на падставе подпісаў, якія самі збіралі за сябе. Менавіта такую стратэгію і абрала ўлада. Сярод сябраў БХД, у тым ліку і ў Менску, асноўная прычына нерэгістрацыя – такая”, – адзначыў адказны сакратар БХД, каардынатар па Менску Дзяніс Садоўскі.

“Сітуацыя з рэгістрацыяй не адрозніваецца ад папярэдніх гадоў. Асноўныя моманты, па якіх участковыя камісіі прымаюць рашэнні аб нерэгістрацыі, – гэта подпісы або недакладныя звесткі ў дэкларацыях. Пры наяўнасці хоць бы самых дробных недакладнасцяў прымаюцца рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі. І на паседжаннях камісіі прэтэндэнт не мае ніякай магчымасці паўплываць на такое рашэнне, якое ўжо было прынятае загадзя. Нашы кандыдаты падаюць скаргі ў вышэйстаячыя камісіі, бо ў большасці выпадкаў адмовы ў рэгістрацыі незаконныя і неабгрунтаваныя, не адпавядаюць Выбарчаму заканадаўству. У многіх выпадках відавочная некампетэнтнасць сябраў выбарчых камісій. Таму даверу да выбараў, але мы будзем змагацца”, – дадала сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Болей навін