Севярынец распавёў шведам пра палітвязняў і рэгістрацыю БХД

21 сакавіка 2018 10:33  |  Галоўныя навіны

Севярынец распавёў шведам пра палітвязняў і рэгістрацыю БХД

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец у складзе дэлегацыі лідэраў дэмакратычных партыяў Беларусі сустрэўся з прадстаўнікамі МЗС Швецыі Евай Сундквіст і Андрэасам Юхансанам, якія знаходзяцца з візітам у Мінску.

Севярынец паведаміў гасцям пра сітуацыю з нерэгістрацыяй БХД, пра становішча палітвязняў (у прыватнасці, працэс над Святаславам Барановічам), вынікі мясцовай кампаніі і 25 сакавіка – і папрасіў прадстаўнікоў Швецыі звярнуць увагу на гэтыя вострыя пытанні.

Болей навін