У Бабруйску ў ІЧУ адмаўляліся прымаць для Таісіі Кабанчук ежу, ваду і лекі
У Бабруйску для затрыманай 24 сакавіка каардынатаркі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісіі Кабанчук у ІЧУ адмаўляліся прыняць ежу, ваду і лекі.
«Трэція содні міліцыянты здзекуюцца з хворай, гвалтоўна затрыманай Таісіі Кабанчук», – паведаміў каардынатар БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.
Сёння, 26 сакавіка, над актывісткай мае адбыцца суд.