У Менску пададзеная заяўка на Чарнобыльскі Шлях

02 красавіка 2018 15:53  |  Галоўныя навіны

У Менску пададзеная заяўка на Чарнобыльскі Шлях

 

У Менгарвыканкам 2 красавіка была пададзеная заяўка на правядзенне ў Менску акцыі Чарнобыльскі Шлях. Акцыя запланаваная на 26 красавіку – гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС – і мусіць прайсці па традыцыйным маршруце.

Калектыўную заяўку на акцыю падпісалі прадстаўнікі розных партый і арганізацый Беларусі: Вольга Кавалькова, Рыгор Кастусёў, Мікалай Казлоў, Юрый Казакевіч, Дзмітрый Кучук, Аляксей Сігаеў і Міхаіл Васілеўскі.

Кажа сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова:

“Падчас акцыі плануецца агучваць пытанні экалагічнай тэматыкі. Апошнім часам па ўсёй Беларусі ўзнікае вельмі шмат пытанняў і з будаўніцтвам АЭС, і розных шкодных прадпрыемстваў. І таму адна з мэтаў – прыцягнуць да ўдзелу разнастайныя экалагічныя ініцыятывы з усёй краіны. Таксама аргкамітэт хоча запрасіць да ўдзелу ў малітве ля Чарнобыльскай капліцы прадстаўнікоў розных канфесій, каб і малітва была часткай мерапрыемства. Спадзяемся, што заяўка будзе зацверджана ў тым фармаце, у якім яна пададзеная і без зменаў”.

Болей навін