Севярынец распавёў еўрапейскім дыпламатам пра нерэгістрацыю БХД, палітвязняў і Астравецкі шлях

24 мая 2018 15:36  |  Галоўныя навіны

Севярынец распавёў еўрапейскім дыпламатам пра нерэгістрацыю БХД, палітвязняў і Астравецкі шлях

 

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец разам з  прадстаўнікамі дэмакратычных партыяў Беларусі сустрэўся з дэлегацыяй еўрапейскіх дыпламатаў – адмысловых амбасадараў 13 краінаў Усходняга партнёрства.

У сваім выступе Павел Севярынец звярнуў увагу еўрапейцаў на нерэгістрацыю БХД, лёсы палітычных вязняў і кампанію “Астравецкі шлях”, якая стартуе днямі.
На думку Севярынца, прыстойным крокам для дыялогу Захаду з Лукашэнкам была б умова вызвалення ўсіх палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў.

Болей навін