Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі на нерэгістрацыю БХД

25 мая 2018 15:01  |  Галоўныя навіны

Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі на нерэгістрацыю БХД

 

Вярхоўны суд Беларусі 25 траўня адмовіў у задавальненні скаргі на нерэгістрацыю Міністэрствам юстыцыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Пра гэта паведаміла сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Суд падтрымаў усе довады Мінюста.

“На жаль, тыя нашы доказы, якія былі прадстаўленыя на ўчорашнім паседжанні, не былі прынятыя да ўвагі. Але мы будзем праводзіць новыя з’езды і падаваць дакументы, пакуль нас не зарэгіструюць”, – адзначыла Вольга Кавалькова.

Болей навін