У СЕВЯРЫНЦА СКАНФІСКАВАЛІ РУКАПІС ДРУГОЙ КНІГІ “БЕЛАРУСАЛІМА”

11 ліпеня 2018 11:30  |  Галоўныя навіны

У СЕВЯРЫНЦА  СКАНФІСКАВАЛІ РУКАПІС ДРУГОЙ КНІГІ  "БЕЛАРУСАЛІМА"

 

10 ліпеня ўвечары з ізалятара на Акрэсціна ў Менску быў вызвалены сустаршыня БХД Павел Севярынец. Паводле прысуду суда, яго мусілі вызваліць аб 11.30, але пратрымалі за кратамі да 16.00.
 

-Вялікая падзяка тым, хто сустракаў, маліўся і падтрымліваў, – сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД Севярынец, – Самае абуральнае, што адбылося са мной за гэтыя суткі – забралі 11 старонак рукапісу рамана “Беларусалім. Сэрца сьвятла”. На сутках пісаў тэкст – падчас праверкі забралі, нягледзячы на пратэсты. 

 
Напісаў заяву на імя начальніка ізалятара. У адказ на наступнай праверцы белыя аркушы паперы з маіх асабістых рэчаў рассыпалі па падлозе камеры і ўся змена патапталася па іх. “Шэрыя быкі водзяць карагоды!” 

Буду пісаць заяву ў пракуратуру і міжнародныя інстанцыі, папрашу Саюз Беларускіх Пісьменнікаў адрэагаваць – бо такога беззаконня, каб забіраць рукапісы, не было ані на “Валадарцы”, ані ў “Амерыканцы”, ані ў іншых ІЧУ, – паведаміў Павел Севярынец.

Болей навін