РЭЗАЛЮЦЫЯ КРУГЛАГА СТАЛА Ў СПРАВЕ АБАРОНЫ КУРАПАТАЎ
12 ліпеня ў Менску на сядзібе Партыі БНФ прайшоў грамадскі круглы стол у справе абароны Курапатаў. Былі прынятыя наступныя рашэнні:
1.Мы гатовыя размаўляць з уласьнікамі “Поедем, поедим” і прадстаўнікамі дзяржаўных ворганаў пасля спынення працы рэстарацыі.
2. На момант перамоваў за кратамі не павінна быць абаронцаў Курапатаў.
3. Мы асуджаем бальшавізм, нацызм і антысемітызм, патрабуем публічнага, на дзяржаўным узроўні, асуджэння гэтых злачынных ідэалогіяў, і настойваем на шырокім грамадскім абмеркаванні ў справе далейшай мемарыялізацыі Курапатаў.
Алена Анісім
Ігар Барысаў
Наталля Гарачка
Юрась Губарэвіч
Ілля Дабратвор
Ганна Канапацкая
Зміцер Каспяровіч
Рыгор Кастусёў
Леанід Кулакоў
Юрась Меляшкевіч
Вольга Мікалайчык
Васіль Палякоў
Уладзімір Раманоўскі
Павел Севярынец
Вячаслаў Сіўчык
Дзяніс Урбановіч
Ганна Шапуцька
Аляксей Янукевіч
Менск, 12 ліпеня 2018 года
Фота: http://novychas.by