У Мінску адбыўся круглы стол з удзелам беларускай апазіцыі і дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі якая наведала Беларусь

18 ліпеня 2018 17:15  |  Галоўныя навіны

 

У Мінску адбыўся круглы стол з удзелам беларускай апазіцыі і дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі якая наведала Беларусь

 

Сёння 18 ліпеня адбыўся круглы стол з удзелам Дэлегацыі  Еўрапейскай Камісіі, якая наведала Беларусь на чале з Дзіркам Шрубелем. На круглым стале  абмеркавалі Беларуска- еўрапейскіе адносіны, сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне і перспектывы для правядзення рэформаў.

 

Як адзначыў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі: “Дыялог з Еўрапейскім Звязам беларускія ўлады даўно ператварылі ў фармальную гаварыльню з практычна нулявым вынікам. На жаль, пакуль беларускія чыноўнікі піярацца на міжнародных мерапрыемствах у Беларусі і ў Еўропе. рэформы не рухаюцца ні на ёту. Ні ў галіне эканомікі, ні  ў  галіне рэфармавання судовай, выбарчай сістэмы, абароны правоў працоўных, ні ў адной з іншых значных абласцей няма  прагрэсу ці нават  жадання нешта мяняць.  

 

Беларускія чыноўнікі не зацікаўленыя ў рэформах і чакаць ад іх палітычнай волі і сістэмных рэформаў бессэнсоўна. Адзіны шанец для пераменаў у нашай краіне – гэта вымусіць беларускія ўлады пад ціскам грамадзян хмяняць заканадаўства і выконваць існуючыя законы. Яскравым прыклад  – фактычная адмена дэкрэта аб дармаедстве пасля масавых акцый пратэсту. 

 

Стратэгія беларускіх уладаў – выклянчванне новых крэдытаў, каб потым іх праесці і павялічыць нацыянальную пазыку – гэта тупік. Беларускія хрысціянскія дэмакраты, правацэнтрысцкая кааліцыя, незалежнай дэмакратычныя сілы  Беларусі рабіць усё магчымае, каб рэформы  сталі сістэмамі. Толькі гэта можа ўмацаваць нацыянальную бяспеку, захаваць незалежнасць нашай краіны і зрабіць жыццё для беларускіх грамадзян лепшым. 

 

Тое,  што робяць чыноўнікі беларускія ў адносінах з ЕС сёння  саюзам можна ахарактарызаваць адной фразай ” страта магчымасцей і марнаванне  часу” бо адсутнасць прагрэсу ў адносінах з Еўропы – гэта страчаныя магчымасці для Беларусі як у міжнародных адносінах, так і ў эканамічным плане.  І гэта тычыцца жыцця кожнай беларускай сям’і.

 

Пра ўсё гэта сёння мы гаварылі на сустрэчы.  ў мяне склалася ўражанне што прадстаўнікі Еўрапейскай Камісіі досыць поўна валодаюць інфармацыяй пра сітуацюі з правамі чалавека нашай краіне і станам рэформаў. Ілюзіяў у дачыненні да Беларусі няма.

 

Будучыня нашай краіны перш за ўсё вырашаецца ўнутры краіны і залежыць ад пазіцыі кожнага асобнага грамадзяніна. Аднак міжнародная салідарнасць і ўзгодненасць пазіцыі заўсёды было, ёсць і будзе важным фактарам для магчымасцей  пераменаў у такіх аўтарытарных краінах як Белаурусь.  

Упэўнены, што падобнага роду сустрэчы даюць новыя   магчымасці і перспектывы для зменаў сітуацыі і пашырэння супрацы між Беларуссю, беларускімі грамадзянамі і Еўрапейскім Звязам.”

Болей навін