Віталь Рымашэўскі заклікаў падтрымаць прафсаюз РЭП і прыйсці на суд яго над лідарамі 30 ліпеня

27 ліпеня 2018 15:31  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі заклікаў падтрымаць прафсаюз РЭП і прыйсці на суд яго над лідарамі 30 ліпеня

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі заклікаў падтрымаць прафсаюз РЭП і прыйсці на суд яго над лідарамі Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам 30 ліпеня.

Кажа Віталь Рымашэўскі:

“Беларускія ўлады па-подламу, ціха, але метадычна працягваюць знішчаць Беларусь. За апошнія тры гады знішчылі незалежную сацыялогію, знішчаюць незалежная СМІ. Сёння атакуюць незалежныя прафсаюзы. 30 ліпеня пачынаецца суд лідарамі незалежнага прафсаюза РЭП. Як ніколі ім патрэбна наша салідарнасць. Самае простае, што можам зрабіць, – прыйсці і падтрымаць іх у час судовага паседжання. Будучыня Беларусі залежыць ад таго наколькі моцна наша салідарнасць і здольнасць бараніць адзін аднаго сёння”.

Судовае паседжанне пачнецца 30 ліпеня па “Справе прафсаюзаў” у Доме правасуддзя па вуліцы Сямашкі, 33 у Менску.

Болей навін